Кіпрская праваслаўная царква

Кі́прская правасла́ўная царква́ — памесная праваслаўная царква, якая знаходзіцца на 10-м месцы ў дыптыху праваслаўных цэркваў.

ДзейнічаеРэдагаваць

Дзейнічае ў Кіпры. Стала аўтакэфальнаю ад Антыяхійскага патрыярхату ў XIX ст. Прычынаю таго стаў увод брытанскіх войскаў на востраў Кіпр пад час Крымскае вайны. Далейшыя зносіны з Антыяхійскай царквою былі немагчымыя, бо яна была пад панаваньнем асманскай краіны.

СлужбыРэдагаваць

Вярхоўным урадам царквы зьяўляецца сабор (або сынод). Архірэем зьяўляецца архіяпіскап, які мае сядзібу ў сталіцы Кіпру Нікозія. Маюцца япіскапы.

Заснаваная ў 47 годзе апосталам Барнабам. Першапачаткова зьяўлялася япархіяй Антыяхійскай праваслаўнай царквы. Складаецца з 1 архіепіскапіі і 5 мэтраполіяў. Прадстаяцель: архіяпіскап Новай Юсьцініяны і ўсяго Кіпру Хрызастом II.