Кінэматограф Югаславіі
Югасла́ўскае кіно́ вядомае крытыкам сваёй самабытнасьцю. Прызнаныя рэжысэры-майстры кіно зь Югаславіі — Пурыша Джорджэвіч, Душан Макавееў, Эмір Кустурыца.
Прадстаўнікі іншых кінапрафэсіяў практычна невядомыя, за выключэннем галівудзкай акторкі сэрбкі Мілы Ёвавіч і актора Гойка Мітыча, які быў папулярным у СССР.
Асаблівасьці югаслаўскага кіно
рэдагавацьНягледзячы на тое, што югаслаўскае кіно ня надта папулярна ў шырокай аўдыторыі, у яго ёсьць тое, чаго няма ў шматлікіх знакамітых кінэматаграфічных школах — вядомы стыль. Асноўныя адметныя асаблівасьці югаслаўскага кіно:
- Экспрэсіўнасьць
- Геданізм
- Прыцягненьне да абсурду
- Трагікамічнасьць
Варта заўважыць, што спалучэньне гэтых рыс не заўсёды падабаецца крытыкам і гледачам, і выклікае ў іх прама процілеглыя эмоцыі — ад захапленьня да поўнага непрыманьня.