Кілішак
посуд для пітва
Кілі́шак — звычайна шкляны або крышталёвы посуд для спіртовых напояў. У залежнасьці ад напою кілішкі бываюць:
- гарэлкавы. Выкарыстоўваецца для горкіх настоек і налівак, гарэлкі. Ёмістасьць — 50см³. Галоўнае адрозьненьне ад чаркі — наяўнасьць ножкі.[1]
- мадэрны. Выкарыстоўваецца для мацаваных (мадэра, херас, партвэйн) і дэсэртавых (мушкат, кагор і інш.) вінаў. Ёмістасьць — 75см³.
- рэйнвэйны. Выкарыстоўваецца для белых сухіх і паўсухіх вінаў. Ёмістасьць — 100—150см³. На высокай ножцы, часьцей каляровы.
- ляфітны. Выкарыстоўваецца для чырвоных сталовых вінаў. Ёмістасьць — 100—125см³.
- каньячны. Выкарыстоўваецца для каньяку. Ёмістасьць — ад 75 да 250см³.
- лікёрны. Выкарыстоўваецца для лікёру. Ёмістасьць — 25-30см³. На высокай ножцы, каляровы.
- кактэйльны. Выкарыстоўваецца для моцных кактэйляў. Ёмістасьць — 125—150см³. На нізкай ножцы.
- келіх для шампанскага. Ёмістасьць — 125—150см³
- інгалярар-цюльпан. Выкарыстоўваецца для каньяку за кававым сталом або ў барах. Ёмістасьць — 100—125см³ Пашыраецца дадолу і звужанай формы, на нізкай ножцы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Клышка А. Гаворым і чытаем па-беларуску: Самавучак беларускай мовы // Маладосьць , 1991, № 1—7.