Кубдары (па-грузінску: კუბდარი) — страва грузінскай кухні, праснак з мясам з грузінскага рэгіёну Сванэці. Зьяўлялася стравай пастухоў, таму што мясную аладку было зручна браць з сабой у горы і разаграваць на агні[1].

Кубдары
Тыппраснак
ПаходжаньнеГрузія
Асноўны складнікмука, мяса, вада, соль і прыправы
Відэа гатаваньня

Цеста для такіх аладак робяць дражджавое. Начыньне вырабляюць з сечанага мяса бараніны, казьляціны ці сьвініны. У якасьці прыправаў да начыньня выкарыстоўваюць лук, часнок, соль і молатыя вострыя прыправы: каляндра, зіра, пажытнік блакітны. У Сванэці ж лічыцца, што сапраўдны кубдары павінен утрымліваць гіцрулі — мясцовую прыправы, падобную па паху з насеньнем кропу або зірай.