Кубак УЭФА па міні-футболе

Эўрапейскае міні-футбольнае клюбнае спаборніцтва
(Перанакіравана з «Кубак УЭФА (міні-футбол)»)

Кубак УЭФА па міні-футболе (па-ангельску: UEFA Futsal Champions League) — штогадовае міні-футбольнае спаборніцтва эўрапейскіх клюбаў пад эгідай УЭФА. Заснаванае ў 2001 року замест неафіцыйнага клюбнага чэмпіянату Эўропы, які ладзіўся з 1984. З сэзону 2018—2019 рокаў будзе называцца Лігай чэмпіёнаў УЭФА па міні-футболе.

Кубак УЭФА па футзале
Заснаваны 2001
Дзейны чэмпіён Сьцяг Партугаліі Спортынг
Найбольш пасьпяховы клюб Сьцяг Гішпаніі Інтэр Тарэхон-дэ-Ардос (4 тытулы)
Тэлевізійныя спадарожнікі Eurosport
Вэб-сайт www.uefa.com
Кубак УЭФА па футзале 2019—2020 гадоў

Пераможцы рэдагаваць

Сэзон Чэмпіён Вынік Фіналіст Паўфіналісты
2001-02   Пляяс дэ Кастэльён 5-1   Аксьён 21 Шарлеруа   МФК Спліт і   Спортынг
2002-03   Пляяс дэ Кастэльён 7-5 (1-1, 6-4)   Аксьён 21 Шарлеруа   Фурпіле Прата і   Бумэранг Інтэрвію
2003-04   Бумэранг Інтэрвію 7-5 (4-1, 3-4)   Бэнфіка   Аксьён 21 Шарлеруа і   Пляяс дэ Кастэльён
2004-05   Аксьён 21 Шарлеруа 10-9 (4-3, 6-6)   Дынама Масква   ЭльПоса Мурсія і   Бумэранг Інтэрвію
2005-06   Бумэранг Інтэрвію 9-7 (6-3, 3-4)   Дынама Масква   Кайрат Алматы і   Шахтар Данецк
Сэзон Чэмпіён Вынік Фіналіст Трэцяе месца Вынік Чацьвёртае месца
2006-07   Дынама Масква 2-1   Бумэранг Інтэрвію   ЭльПоса Мурсія 1-1 (4-3 пэн.)   Аксьён 21 Шарлеруа
2007-08   Віз-Сінара Екацерынбург 4-4 (3-2 пэн.)   ЭльПоса Мурсія   Дынама Масква 5-0   Кайрат Алматы
2008-09   Інтэр Мувістар 5-1   Віз-Сінара Екацерынбург   Кайрат Алматы 1-0   Дынама Масква
2009-10   Бэнфіка 3-2 (д. ч.)   Інтэр Мувістар   Араз Нахічэвань 2-2 (5-4 пэн.)   Люпарэнсэ
2010-11   Монтэсыльвана 5-2   Спортынг   Кайрат Алматы 3-3 (5-3 пэн.)   Бэнфіка
2011-12   Барсэлёна 3-1   Дынама Масква   Марка Кастэльфранка-Вэнэта 3-3 (4-3 пэн.)   Спортынг
2012-13   Кайрат Алматы 4-3   Дынама Масква   Барсэлёна 4-1   Ібэрыя Стар
2013-14   Барсэлёна 5-2 (д. ч.)   Дынама Масква   Араз Нахічэвань 6-4   Кайрат Алматы
2014-15   Кайрат Алматы 3-2   Барсэлёна   Спортынг 8-3   Дзіна Масква
2015-16   Газпрам-Югра 4-3   Інтэр Мувістар   Бэнфіка 2-2 (2-0 пэн.)   Пэскара
2016-17   Інтэр Мувістар 7-0   Спортынг   Кайрат Алматы 5-5 (3-2 пэн.)   Газпрам-Югра
2017-18   Інтэр Мувістар 5-2   Спортынг   Барсэлёна 7-1   Győri ETO
2018-19   Спортынг 2-1   Кайрат Алматы   Барсэлёна 3-1   Інтэр Мувістар

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Перамогаў Фіналаў Гады перамогаў Гады фіналаў
  Інтэр Мувістар 5 3 2004, 2006, 2009, 2017, 2018 2007, 2010, 2016
  Барсэлёна 2 1 2012, 2014 2015
  Кайрат Алматы 2 1 2013, 2015 2019
  Пляяс дэ Кастэльён 2 0 2002, 2003
  Дынама Масква 1 5 2007 2005, 2006, 2012, 2013, 2014
  Спортынг 1 3 2019 2011, 2017, 2018
  Аксьён 21 Шарлеруа 1 2 2005 2002, 2003
  Віз-Сінара Екацерынбург 1 1 2008 2009
  Бэнфіка 1 1 2010 2004
  Монтэсыльвана 1 0 2011
  Газпрам-Югра 1 0 2016
  ЭльПоса Мурсія 0 1 2008

Паводле краінаў рэдагаваць

Месца Краіна Перамогаў Фіналаў Трэціх месцаў Агулам
1   Гішпанія 9 5 4 18
2   Расея 3 6 1 10
3   Партугалія 2 4 2 8
4   Казахстан 2 1 3 6
5   Бэльгія 1 2 0 3
6   Італія 1 0 1 2
7   Азэрбайджан 0 0 2 2
Агулам 18 18 13 49

Заўвага: да сэзону 2006—2007 матчы за 3-е месца ня ладзіліся.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Кубак УЭФА па міні-футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў