Куарэнта-Касас
Куарэнта-Касас (па-гішпанску: Cuarenta Casas, літар. «сорак дамоў») — археалягічны помнік, разьмешчаны за 336 км на паўночны ўсход ад сталіцы мэксыканскага штату Чыўаўа. У гэтай зоне выяўлена мноства пячораў з абсталяваным унутры іх жытлом старажытных пуэблё. З гэтых пячораў найбольшую вядомасьць атрымала «Пячора вокнаў» (гішп. Cueva de las Ventanas).
Назва «сарок дамоў» паходзіць ад памылкі канкістадораў, якія меркавалі, што адносна невялікая колькасьць пячораў адпавядае колькасьці жытла, якое разьмяшчалася ў іх.
Жытло Куарэнта-Касас было збудавана ў позьні пэрыяд Пакімэ — субкультуры ў складзе культуры Магальён (1205—1260 гг. н. э.), калі яна перажывала свой росквіт. Тым часам зона Куарэнта-Касас выкарыстоўвалася як месца сустрэчы для гандляроў культуры Пакімэ, чые гандлёвыя маршруты распасьціраліся ад узьбярэжжа Ціхага акіяна да Каліфарнійскага заліва. Мяркуецца, што паселішча Куарэнта-Касас было заснавана для абароны гандлёвых дарог культуры Пакімэ.
Паселішча прыходзіць у заняпад каля 1340 г. да н. э. — магчыма, паселішча было разбурана праціўнікам. З заняпадам Пакімэ перасталі выкарыстоўвацца і гандлёвыя шляхі, і мясцовыя жыхары перайшлі да больш прымітыўнага ладу жыцьця. Тым ня менш, пэрыядычна пячоры выкарыстоўваліся для цырыманіяльных мэтаў.
Да часу прыбыцьця эўрапейцаў пячоры засяляла мясцовае племя, якое называла сябе ховас (Jovas). Да цяперашняга часу гэтае племя зьнікла.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКуарэнта-Касас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў