Ксылема — асноўная водаправодзячая тканка судзінавых расьлінаў, адзін з двух падтыпаў праводзячых тканак расьлінаў, разам з флаэмай — лубам.

Судзіны ксылемы з парасткаў фікуса

Ксылема складаецца зь мёртвых адзеравянелых вузаў, якія маюць адтуліны (пэрфарацыю) — трахэід, а таксама з судзінак, утвораных пры зьліцьці шэрагу вузаў; валокнаў і парэнхімных вузаў. У шэрагу відаў судзіны адсутнічаюць, у астатніх відаў судзіны разьвіты па-рознаму, найбольшага разьвіцьця дасягаючы ў пакрытанасенных. Вузы ксылемы аб’ядноўваюцца ў гэтак званыя праводзячыя пучкі, якія пры разглядзе сьцябла ў разрэзе ўтвараюць колцы.

Асноўная функцыя ксылемы ёсьць транспартаваньне вады й мінэральных соляў ад каранёў да лісьця.

Літаратура

рэдагаваць