Крупнік (суп)
бульбяная поліўка
Кру́пнік, крупе́ня — рэдкая страва зь ячных або прасяных круп. Забельваюць малаком або вараць зь мясам, бульбай. Часам вараць на сыроватцы, са сьвіной крыві і круп.
Рэцэпт прыгатаваньня
рэдагавацьСкладнікі
рэдагаваць- Пярловая крупа — 500 г
- Бульба — 1 кг
- Тлушч або масла — 150 г
- Рэпчатая цыбуля — 500 г
- Соль
Прыгатаваньне
рэдагавацьНа сярэднім агні растапіць у чыгунку тлушч і абсмажыць цыбулю да залатога колеру. Выкладаем на талерку. У каструлю з тлушчам высыпаць крупу і заліць 2-ма літрамі халодной вады. Варыць пад крышкай да гатовасьці. Дадаць бульбу, нарэзаную кубікамі, і варыць яшчэ паўгадзіны. Як бульба пачне разварвацца, дадаць цыбулю разам з тлушчам, пасаліць і падаць на стол.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Крупник, или Суп из словаря (рас.) Праверана 25 сьнежня 2009 г. Архіўная копія