Круглаязычныя (Discoglossidae) — сямейства земнаводных падатраду апістацэльных.

Назва сямейства зьвязана са своеасаблівай для яго прадстаўнікоў будовай языка, які не выкарыстоўваецца пры схопліваньні здабычы, бо прымацаваны ўсёй ніжняй паверхняй да дна ротавай паражніны. Характэрнай рысай зьяўляюцца заднеўвагнутыя і выпуклыя ўперадзе, або апістацэльныя, тулаўныя пазванкі, якіх налічваецца ня менш як восем. Папярочныя адросткі крыжавога пазванка расшыраныя.

Літаратура

рэдагаваць

  Круглаязычныясховішча мультымэдыйных матэрыялаў