Крапіўня (рака)

рака ў Беларусі

Крапі́ўня, Зы́біна — рака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласьці, у басэйне Дняпра. Даўжыня 20,4 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны вёскі Баец Буда-Кашалёўскага раёну, упадае ў старэчча Дняпра (возера Крапіўнае) за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырвоны Кастрычнік Рэчыцкага раёну. Рэчышча каналізаванае на трох дзялянках: выток — 0,8 км на поўнач ад пасёлку Краснабудзкі (3,5 км); ад вёскі Рудня-Альхоўка ўніз па плыні на працягу 2,1 км; 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Альхоўка — 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Чырвоны Кастрычнік (2,2 км).

Рака
Крапіўня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Баец
Вусьце воз. Крапіўнае
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 20,4 км
Плошча басэйну 70 км²
Нахіл воднай паверхні 2,8 ‰

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 204