Крамэры фон Кляўзбрух
нямецкі шляхецкі род
Крамэры фон Кляўзбрух (ням. Cramer von Clausbruch) — нямецкі шляхецкі род з Эгеру, галіны якога пашырыліся ў Ніжнім Райне, Ляйпцыгу і Госьляры ў XVI стагодзьдзі[1].
Упамінаецца ў Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага (1596 год): «цесара его милости хрестиянского, тебе, великого господара и великого князя Генрихомъ Клявзбрухомъ Крамеромъ, купъцом з Липъска»[2].
Носьбіты
рэдагаваць- Генрых Крамэр фон Кляўзбрух (1515–1599) — нямецкі купец
- Генінг Крамэр фон Кляўзбрух (1584—1646) — нямецкі купец, дыплямат і мэр Госьляра (1626—1646)
- Пэтэр Ёзэф Крамэр фон Кляўзбрух (1752–1820) — нямецкі сьвятар і ўраднік Кёльнскай архідыяцэзіі