Край паданьняў — дэбютны альбом гурта «Адарвірог», быў выдадзены 2 ліпеня 2017 году.

Край паданьняў
Вокладка альбому Край паданьняў. Адарвірог. 2017
Альбом Адарвірога
Выдадзены 2017
Жанр Мэладычны Фолькавы мэтал
Працягласьць 56:26

Пра героя песьняў

рэдагаваць

Адарвірог — гэта імя галоўнага лірычнага героя, які бярэ ўдзел амаль у кожным паданьні. Але, зразумела, ён існуе не ў нейкі пэўны час, а праносіцца скрозь гісторыю. Ён ведае, што павінен удзельнічаць у бітвах, што выйдзе зь іх пераможцам і будзе да апошнага змагацца за тое, што яму дорага. Разам з Тадэвушам Касьцюшкам Адарвірог абараняе краіну й памірае пад царскай карцеччу ў імя свайго народу ў 1863 годзе. Ён згарае ад полымя каханьня падчас эпідэміі Харэі. Мужны Адарвірог шукае каханую ў падпаленым Іванам Жахлівым Полацку й ​​заўсёды ідзе насуперак развазе і сьмерці — ідзе «Скрозь Пекла». Ён заўсёды на крок наперадзе, ён здольны змагацца за тое, за што варта змагацца.

Адарвірог — алегарычны пэрсанаж. Ён зьяўляецца прататыпам беларускага народу: моцнага, стойкага, нязломнага, гераічнага. Народу, які стагодзьдзе за стагодзьдзем змагаўся за свае ідэалы, за самавызначэньне, за тое, што мае найвялікшы кошт для кожнага чалавека. Адарвірог — гэта архітып, які ёсьць у кожнай гісторыі і бітве. Нарэшце, гэта той чалавек, якім музыкі жадаюць бачыць кожнага беларуса. Сьмелы ды адважны, але які не забывае й на весялосьць ды гулянкі. Бо ідэальных народаў і людзей не існуе.

  • Nerv-Records (Вітаўт Кашкурэвіч) — запіс.
  • Sickbay Sound (Кірыл Бяспалаў) — зьвядзеньне, майстарынг.
  • Уладзіслаў Мароз — графічнае аздабленьне ды дызайн.

Акрамя сучаснага складу гурта, у запісе прымалі ўдзел:

  • Вячаслаў Варабей — бас-гітара (акрамя «Адарвірог»)
  • Кацярына Філіповіч — скрыпка («Харэя»)
  • Аляксей Рубчэня — сола-гітара («Пан Манэліг»)
  • Артур Мацьвеенка — вісл (“Балада пра Паўстанца Ваўкалаку”, “1863”, “Зорны Шлях»)
  • Мікалай Кісялёў — віялянчэль («Харэя»)
  • Аляксей Дораш — віялянчэль («Зорны Шлях»)
  • Натальля Рэпіч, Уладзіслаў Гавароўскі, Вера Даражэнкава — бэк-вакал («Забі Выратавальніка»)
Назва Працягласьць
1. «Вясновая»   01:45
2. «Адарвірог»   03:51
3. «Пераварацень»   03:36
4. «Баллада пра паўстанца Ваўкалаку»   05:10
5. «Забі Выратавальніка»   04:31
6. «Песня беларускіх жаўнераў»   04:32
7. «Скрозь пекла»   06:00
8. «Лісоўчыкі»   04:20
9. «Харэя»   05:06
10. «Адарвірог II (From Hell with Love)»   04:25
11. «1863»   04:52
12. «Зорны шлях»   02:43
13. «Пан Манэліг»   05:35
56:26

Пра альбом на «Encyclopedia Metallum»