Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1957» стаў 2-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 сакавіка 1957 году ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына). Гэты конкурс добра тлумачыць, чаму сёньня існуе правіла працягласьці песьні роўнае тром хвілінам. Песьня «All», прадстаўленая Вялікабрытаніяй, працягвалася ўсяго 1 хвіл. 52 сэк., а наступная песьня, якая прадстаўляла Італію («Corde della mia chitarra»), доўжылася 5 хвіл. 9 сэк. Тры краіны ўдзельнічалі ў конкурсе ў першы раз, а агульная колькасьць краін-удзельніц дасягнула 10. У конкурсе атрымалі права ўдзельнічаць ня толькі салісты, але і дуэты. Упершыню галасы нацыянальных журы перадаваліся ў рэжыме тэлефоннай сувязі. Пераможца першага конкурсу швайцарка Ліз Асія зноў прыняла ў ім удзел, але заняла толькі восьмае месца.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957 | |
Дата | 3 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Анаід Плікян |
Тэлеканал гаспадароў | ARD |
Месца | Франкфурт-на-Майне, Заходняя Нямеччына |
Пераможная песьня | «Net als toen» (Нідэрлянды) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 10 |
Дэбют |
Вялікабрытанія Данія Аўстрыя |
◄1956 1958► |
Вынікі
рэдагаваць# п/п | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
---|---|---|---|---|---|
6 | Нідэрлянды | Коры Брокен | Net als toen | 31 | 1 |
8 | Францыя | Поль Дэшардэн | La belle amour | 17 | 2 |
9 | Данія | Біртэ Вільке й Густаў Вінклер | Skibet skal sejle i nat | 10 | 3 |
7 | ФРН | Марго Гайльшэр | Telefon, Telefon | 8 | 4 |
2 | Люксэмбург | Даніэль Дзюпрэ | Tant de peine | 8 | 5 |
4 | Італія | Нунца Гала | Corde della mia chitarra | 7 | 6 |
3 | Вялікабрытанія | Патрышыя Брэдын | All | 6 | 7 |
1 | Бэльгія | Бобіян Шапэн | Straatdeuntje | 5 | 8 |
10 | Швайцарыя | Ліз Асія | L’enfant que j'étais | 5 | 8 |
5 | Аўстрыя | Боб Мартын | Wohin, kleines Pony | 3 | 10 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКонкурс песьні Эўрабачаньне-1957 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў