Кніга Ёва (Скарына)
Кні́га Ёва («Книга светого Иова починается еже словеть Иовъ») — другое вядомае праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 10 верасьня 1517 году.
Кніга Ёва | |
Тытульная старонка з гравюрай «Хвастаньне Ёва» | |
Аўтар: | Францішак Скарына |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1] |
Публікацыя: | 1517 |
Колькасьць старонак: | 52 аркушы |
Папярэдні твор: | Псалтыр |
Наступны твор: | Выслоўі Саламонавы |
Зьмест кнігі
рэдагавацьВыданьне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у якім асьветнік распавядае пра значэньне кнігі і апісвае яе зьмест. Пасьля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасьляслоўе, дзе адзначаецца выдаўца, месца друкаваньня («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў сьвет.
Друкарскія асаблівасьці выданьня
рэдагавацьКніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Выданьне кнігі вядома ў двух варыянтах. У адным з варыянтаў тытул зьменшаны на другім аркушы, адварот якога пусты, а прадмова адсутнічае. Фармат усіх выданьняў — у чвэрць аркуша, аб’ём — 52 аркушы (апошні аркуш пусты), якія сабраны ў 6 сшыткаў (у першым і апошнім сшытках на 10 аркушаў, у астатніх па 8). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. У мастацкай аздобе выданьня выкарыстаны дзьве аднолькавыя гравюры (на першым і чацьвертым аркушы, у другім варыянце — гравюра на першым аркушы адсутнічае), застаўка, 46 ініцыялаў, надрукаваных з 34 дошак. На першым аркушы (у другім варыянце на другой старонцы) зьмешчана віньетка, якая таксама ёсьць у выдадзенай раней Псалтыры. У верхняй частцы аркушаў калёнтытулы «Книга» (адваротны бок) і «Светого Иова» (верхні бок).
Усяго захавалася 15 асобнікаў кнігі Ёва, зь іх 5 поўныя. Варыянт з пустым апошнім аркушам вядомы толькі ў адным асобніку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210
Літаратура
рэдагаваць- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКніга Ёва (Скарына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў