Кнот (ад па-старажытнанямецку knote[1]) — ніткападобная плеценая стужка, якая ў сьвечках і лямпах дастаўляе вадкае паліва ў зону згараньня. Кнот выкарыстоўваецца для распальваньня і гашэньня сьвечкі або лямпы.

Кнот для сьвечкі

Кнот складаецца з шэрагу ўзаемазьвязаных валокнаў. Гэтыя плясты ўтвараюць тонкія каналы, якія пры дапамозе капілярных сілаў пастаўляюць да полымя вадкае паліва (напрыклад, алей, дэнатураваны сьпірт, воск) супраць сілы цяжару. Таму капілярны прынцып часам называюць эфэктам кноту. Кнот паляпшае насычэньне вадкасьці газам. Гэта павялічвае лякальны ціск пары і зьніжае тэмпэратуру ўспышкі вадкасьці. Такім спосабам утвараецца гаручая сумесь.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С. 662

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Кнотсховішча мультымэдыйных матэрыялаў