Кляўдыя Шыфэр (нарадзілася 25 жніўня 1970) — нямецкая топ-мадэль.

Кляўдыя Шыфэр
Кляўдыя Шыфэр
Дата нараджэньня 25 жніўня 1970 (54 гады)
Месца нараджэньня Райнбэрг, Нямеччына
Рост 180 см
Вага 58 кг
Грудзі 95 см
Стан 62 см
Колер валасоў бляндынка
Вочы блакітныя

Біяграфія

рэдагаваць

Кляўдыя Шыфер нарадзілася ў Райнбэргу, расла ў Дзюсэльдорфе. У мадэльным бізнесе дэбютавала ў 1987 годзе. Тады 17-гадовая дзяўчына пазнаёмілася ў начным клюбе з дырэктарам мадэльнага агенцтва Metropolitan. Кляўдыя пераехала ў Парыж і зьнялася для вокладкі часопіса Elle. Пазней яна атрымала выгодны кантракт на паказ мадэляў ад моднага дому Chanel. Кантракт з Chanel, рэклямная кампанія для Guess Jeans, некалькі доўгатэрміновых кантрактаў з Revlon зрабілі Шыфер адной з самых высокааплатных мадэляў у сьвеце.

За мадэльную кар'еру Кляўдыя зьявілася на вокладках часопісаў недзе 500 разоў. Нямецкія СМІ стала ўносяць яе ў сьпіс найбагацейшых жанчын Нямеччыны. За кожны працоўны дзень яна атрымлівала каля 50 тысяч даляраў. Часопіс «Форбс» ацэньвае яе багацьце ў 55 мільёнаў даляраў.

  • У 1995 годзе Кляўдыя Шыфер стала самой прыгожай дзяўчынай у сьвеце па вэрсіі часопіса Paris Match.
  • У 1997 годзе Кляўдыя падпісала кантракт з францускай фірмаю L’Oreal для прасоўваньня яе лініі прадуктаў Elseve па даглядзе за валасамі.
  • У 2002 годзе пасьля 16 месяцаў знаёмства Кляўдыя выйшла замуж за брытанскага прадусара і кінарэжысэра Мэцью Вона — сына графа Джорджа Альбэрта Харлі дэ Друмонда, які, у сваю чаргу, быў хросным сынам караля Георга VI. У пары двое дзяцей — Каспар і Кліменціна. Па некаторых крыніцах, з тых часоў яна мянуецца лэдзі Кляўдыя, мае тытул графіні Оксфардзкай і жыве ў замку XVI стагодзьдзя - што ня вельмі пэўна, бо Мэцью Вон - пазашлюбны сын графа дэ Друмонда, які, у дадатак, не валодае тытулам графаў Оксфарда.

Рэклямныя выявы

рэдагаваць

Фільмаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць


  Кляўдыя Шыфэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў