Катля
Катла — вулькан на поўдні Ісьляндыі. Вышыня вулькану складае 970 (паводле іншых зьвестак 1512) м. Перакрыты паўднёва-ўсходняй часткай ледавіка Мюрдальс’ёкудль.
З 10 стагодзьдзя зарэгістравана 14 буйных вывяржэньняў вулькана Катла.
У 920, 1612 і 1821—1823 гадах актыўнасьці Катлы папярэднічалі вывяржэньні вулькана Эйяф’ядлаёкюдль, разьмешчанага ў 12 км ад Катлы. Некаторыя геафізыкі Ісландыі мяркуюць, што вывяржэньні вулькана Эйяф’ядлаёкюдль могуць зьяўляцца пускавым мэханізмам для вывяржэньня Катлы.
Апошнія вывяржэньні Катлы адбыліся ў 1918, 1934 і 1955 гадах.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКатля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў