Катастрофа Як-42 пад Мазыром
Катастрофа Як-42 пад Мазыром — авіякатастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 году каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці БССР.
Катастрофа Як-42 Ленінградзкай УГА пад Мазыром | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 28 чэрвеня 1982 |
Час | 10:49 |
Характар | катастрофа |
Прычына | адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі |
Месца катастрофы | каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну, Гомельская вобласьць, БССР |
Пункт вылету | Ленінград (Пулкава) |
Пункт прызначэньня | Кіеў (Барыспаль) |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Як-42 |
Дата выпуску | 1981 |
Авіякампанія | «Аэрафлот» (СССР) |
Рэгістрацыйны нумар | 67302109 |
Пасажыры | 124 |
Экіпаж | 8 |
Загінулі | 132 |
Выжылі | 0 |
Хада падзеяў
рэдагавацьЗнаходзячыся на вышыні 9000 мэтраў, экіпаж атрымаў дазвол на зьніжэньне да 7800 м. Падчас зьніжэньня самалёт рэзка перайшоў на пікіраваньне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Аскепкі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.
Расьсьледваньне
рэдагавацьУ момант зьніжэньня з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраваньне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласьцю вузла і нізкай якасьцю вытворчасьці. Прадугледжаны рэгламант тэхнічнага абслугоўваньня і агляду мэханізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналёгіі.
Наступствы
рэдагавацьПасьля катастрофы эксплюатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану зьнятых зь іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.