Катастрофа Су-25 пад Наваградкам

Катастрофа Су-25 пад Наваградкам — авіякатастрофа, якая адбылася 12 чэрвеня 2012 году за 2 км ад вёскі Навіны Пятрэвіцкага сельсавету Наваградзкага раёну[1].

Катастрофа Су-25 пад Наваградкам
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 13 чэрвеня 2012 г.
Характар падзеньне на зямлю
Месца катастрофы бліз вёскі Навіны Наваградзкага раёну
Пункт вылету 116-я штурмавая авіябаза (Ліда)
Паветранае судна
Назва самалёта Су-25
Бартавы нумар 42
Пасажыры 0
Экіпаж 1
Загінулі 1
Выжылі 0

Абставіны рэдагаваць

12 чэрвеня 2012 год увайсковы лётчык першай клясы падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 116-й штурмавой авіябазы (Ліда) на авіяпалігоне паблізу мястэчка Бярозаўка Лідзкага раёну выконваў на Су-25 манэўры на гранічна малой вышыні. Пасьля выкананьня заданьня ў 15:35 на вышыні 200 мэтраў самалёт пачаў губляць кіраваньне. Кіраўніком палёту была дадзеная каманда лётчыку на катапультаваньне[2].

Але пілёт загінуў, адводзячы самалёт ад вёскі Навіны Наваградзкага раёну[3].

Як сьцьвярджаюць відавочцы «Ён ляцеў вельмі нізка. Над самай зямлёй, а потым зьнік. І тады моцна грымнула. Гук быў моцны, хоць да месца падзеньня ад дарогі было даволі далёка»[1].

Да заканчэньня работы камісіі, якая займаецца расьсьледаваньнем прычын катастрофы, загадам міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна ўведзена забарона на палёты ўсёй авіяцыі Ўзброеных сіл[4].

Самалёт рэдагаваць

Зьнішчальнік Су-25 бартавы нумар 42[5] быў на ўзбраеньні 116-й штурмавой авіябазы ў Лідзе.

Ахвяры рэдагаваць

Загінуў лётчык 1-й клясы падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

Крыніцы рэдагаваць