Катастрофа Су-25 пад Наваградкам
Катастрофа Су-25 пад Наваградкам — авіякатастрофа, якая адбылася 12 чэрвеня 2012 году за 2 км ад вёскі Навіны Пятрэвіцкага сельсавету Наваградзкага раёну[1].
Катастрофа Су-25 пад Наваградкам | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 13 чэрвеня 2012 г. |
Характар | падзеньне на зямлю |
Месца катастрофы | бліз вёскі Навіны Наваградзкага раёну |
Пункт вылету | 116-я штурмавая авіябаза (Ліда) |
Паветранае судна | |
Назва самалёта | Су-25 |
Бартавы нумар | 42 |
Пасажыры | 0 |
Экіпаж | 1 |
Загінулі | 1 |
Выжылі | 0 |
Абставіны
рэдагаваць12 чэрвеня 2012 год увайсковы лётчык першай клясы падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 116-й штурмавой авіябазы (Ліда) на авіяпалігоне паблізу мястэчка Бярозаўка Лідзкага раёну выконваў на Су-25 манэўры на гранічна малой вышыні. Пасьля выкананьня заданьня ў 15:35 на вышыні 200 мэтраў самалёт пачаў губляць кіраваньне. Кіраўніком палёту была дадзеная каманда лётчыку на катапультаваньне[2].
Але пілёт загінуў, адводзячы самалёт ад вёскі Навіны Наваградзкага раёну[3].
Як сьцьвярджаюць відавочцы «Ён ляцеў вельмі нізка. Над самай зямлёй, а потым зьнік. І тады моцна грымнула. Гук быў моцны, хоць да месца падзеньня ад дарогі было даволі далёка»[1].
Да заканчэньня работы камісіі, якая займаецца расьсьледаваньнем прычын катастрофы, загадам міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна ўведзена забарона на палёты ўсёй авіяцыі Ўзброеных сіл[4].
Самалёт
рэдагавацьЗьнішчальнік Су-25 бартавы нумар 42[5] быў на ўзбраеньні 116-й штурмавой авіябазы ў Лідзе.
Ахвяры
рэдагавацьЗагінуў лётчык 1-й клясы падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Самалёт ляцеў вельмі нізка, а потым быў моцны выбух» Наша Ніва, 13 чэрвеня 2012
- ^ Разбіты Су-25 не павінен быў лётаць? Наша Ніва
- ^ Чаму баявыя пілёты гінуць у мірны час? Радыё Свабода
- ^ Нягледзячы на забарону палётаў, у парадзе 3 Ліпеня будзе ўдзельнічаць авіяцыя // Наша Ніва, 13 чэрвеня 2012
- ^ Разбіты Су-25 не павінен быў лётаць? Наша Ніва