Катастрофа Іл-20 у Сырыі (2018)

Катастрофа Іл-20 — зьнішчэньне самалёта радыёэлектроннай выведкі Іл-20 войска Расеі са складу авіяцыйнай групы ВПС Расеі ў Сырыі, якое адбылося на тэрыторыі Сырыйскай Арабскай Рэспублікі 17 верасьня 2018 году. Прычына падзеньня самалёта — удар ракеты.

Катастрофа Іл-20 Расейскага войска ў Сырыі (2018)

Самалёт Іл-20
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 17 верасьня 2018 году
Характар Падзеньне на зямлю
Прычына памылковы ўдар ракеты СПА Сырыі з-за налёту самалётаў ВПС Ізраілю
Месца катастрофы Сырыя заходней места Баняс
Пункт вылету Сырыя, лётнішча Хмэймім
Пункт прызначэньня Сырыя, лётнішча Хмэймім
Паветранае судна
Назва самалёта Іл-20
Авіякампанія Міністэрства абароны Расеі
Бартавы нумар RF-93610
Пасажыры 0
Экіпаж 15
Параненыя 0
Загінулі 15
Выжылі 0

Падзеі рэдагаваць

17 верасьня 2018 году Ізраіль прыняў разьвязак нанесьці ракетны ўдар па мэтах у Латакіі. Удару чатырох ізраільскіх Ф-16 падпалі пад вайсковыя аб’екты, на якіх, па заяве ізраільскага боку, ішла рыхтоўля да перадачы сыстэм вытворчасьці зброі ад Ірана лібанскай шыіцкай групоўцы «Хэзбала» (Ізраіль лічыць іранская прысутнасьць у Сырыі пагрозай дзяржаўнай бясьпекі). Ізраільскія вайскоўцы апавясьцілі прадстаўнікоў расейскага вайсковага камандаваньня ў Сырыі, паводле словаў расейскага міністра абароны — за хвіліну да ўдару.

Месца падзеньня самалёта выяўлена ў 27 км заходней населенага пункта Баняс (вобласьць Тартус) Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ўсклаў віну на ізраільскі бок.

Водгук падзеі рэдагаваць

На сусьветным роўні шэраг службовых асобаў выказалі спачуваньні маскальскаму боку, ад Ізраіля выступіў прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньяху, ад Францыі кіраўнік Мінабароны Флоранс Парлі, ад ЗША прэзыдэнт Дональд Трамп і спэцпрадстаўнік дзяржсакратара па Сырыі Джэймз Джэфры. Спачуваньні ў зьвязку з згубай пятнаццаці маскальскіх вайскоўцаў выказаў Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад.