Касьцёл кармэлітаў (Вародзькаў)

Вародзькаўскі касьцёл — рыма-каталіцкі храм, які разьмяшчаўся на тэрыторыі в. Вародзькаў сучаснага Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Пабудаваны з дрэва ў першай палове XVII ст. манахам з ордэну кармэлітаў босых айцом Аляксеем Панятоўскім.

Падчас вайны 1654—1667 гг. і ў першыя пасьляваенныя гады ня дзейнічаў. Так, у справаздачы ў Рым у 1682 г. яго заснавальнік піша: «Царква ... без сьвятара гадоў ужо больш дзесяці...маёнтак царкоўны разбураны, ніхто нічога не атрымаў. Служба Божая стамілася, а народ не атрымоўвае пладоў духоўных».

На 1772 г. у парафіі налічвалася 200 вернікаў, у 1841 г. — 802 мужчыны і 556 жанчын, у 1917 — 415 асобаў. Пасьля Кастрычніцкага перавароту будынак быў разабраны і перавезены ў суседнюю вёску, дзе пэўны час выкарыстоўваўся як крама.

Апошнім сьледам парафіі былі могілкі зь некалькімі плітамі, але большасьць зь іх на цяперашні момант разрабаваныя невядомымі злачынцамі. Кс. К. Тамэцкі сьцвярджае: «Ужо толькі самая старая жанчына ў Вародзькаве памятала ўвосень 1995 г. касьцёл і католікаў, якія прыязджалі да яго з суседніх вёсак».

Літаратура

рэдагаваць
  • Directorium divini officii et missarum pro archidioecesi Mohilovensi…in annum domini 1917. Petropolis, 1917. S. 405
  • НГАРБ (Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь), Ф. 1781, Воп. 26, спр. 1454, арк. 83—90.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць