Касьмі́чныя стру́ныдапушчальныя рэліктавыя астранамічныя аб’екты, якія выглядаюць як агромністыя зморшчы прасторы-часу. Часам струны апісваюць аднамернымі тапалягічнымі дэфэктамі прасторы-часу стажковага тыпу.

Тэарытычныя перадумовы рэдагаваць

Касьмічныя струны могуць зьяўляцца адной з вынікаў тэорыі струнаў[1].

Існаваньне «касьмічных струнаў» было ўпершыню прадказана брытанскім фізыкам Томасам Кібблам у 1976 годзе, а ягоная тэорыя была развітая савецкім астрафізыкам Якавам Зэльдовічам да 1981 года[2].

Дыяметар касьмічных струнаў значна меней за памеры атамных ядраў (каля 10−29 сантыметраў), даўжыня — ня меней дзясятка парсэкаў, а ўдзельная маса — каля 1022 грамаў на сантыметар, г. зн. 1000 кілямэтраў струны мае масу Зямлі, таксама гэта значыць, што струны маюць неверагодную шчыльнасьць[1].

Паводле тэорыі, касьмічныя струны ўзьніклі адразу пасьля Вялікага выбуха і былі або замкнёнымі, або бясконцымі. Струны выгінаюцца, перакрыжоўваюцца і йрвуцца. Абарваныя канцы струнаў адразу ж злучаюцца, такім чынам стварая замкнёныя кавалкі. Самі струны, а таксама іхнія асобныя адрыўкі ляцяць скрозь Сусьвет з хуткасьцю, блізкай да хуткасьці сьвятла. Яны цягнуцца праз увесь Сусьвет ад аднаго краю да другога.

Выяўленьне рэдагаваць

Пабачыць касьмічную струну немагчыма, але яна, як і звычайны вельмі масіўны аб’ект стварае «гравітацыйную лінзу»: сьвятло ад крыніцаў, якія знаходзяцца па-за ёй, павінна яе абгінаць. У фатонаў, якія праходзяць у навакольлі касьмічнай струны, будзе існаваць 2 роўнаімаверных шляхі пераадоленьня перашкоды, па таму аддалены назіральнік замест адной галяктыкі пабачыць дзьве аднолькавыя, якія знаходзяцца на невялікай адлегласьці адна ад другой. У адрозненьне ад іншых гравітацыйных лінзаў - напрыклад тымі, якія ствараюцца чорнымі дзіркамі — касьмічныя струны павінны праэцыраваць бес скажэньняў аб’екты, якія знаходзяцца па-за німі.

У 2003—2005 гг. ў друку зьявіліся шэраг артыкулаў [3][2][4], згодна якіх відарыс галяктыкі CSL-1, якая знаходзіцца на адлегласьці ў 6-7 мільярдаў сьвятлавых гадоў, можа быць растлумачана як факт адкрыцьця касьмічных струнаў. У больш позніх працах[5] [4] існаваньне струны ў навакольлі CSL-1 адмаўляецца. Аднак, застаецца верагоднасьць [6], што ўсё жтакі гутарка ідзе аб струне з некалькі экзатычным відам.

У кастрычніку 2010 года зьяўляецца паведамленьне аб новых ускосных доказах існаваньця касьмічных струнаў, якія заснаваны на назіраньнях за квазарамі[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Открытие космической струны получило первое подтверждение?
  2. ^ а б Астрономы открыли космическую струну?
  3. ^ [1]. M. Sazhin e. a. MNRAS 343 (2003) 35
  4. ^ а б [2]. Астрономы порвали космическую струну. 24/01/06
  5. ^ [3]. M. Sazhin e. a. MNRAS 376 (2007) 1731
  6. ^ [4]. S. V. Krasnikov Gravitation and Cosmology 15 (2009) 62.
  7. ^ Cracks in the Universe: Physicists are searching for the fingerprints of cosmic strings