Карынцкі пярэсмык
грэцкі пярэсмык
Карынфскі пярэсмык або Істм — прыродны мост, які злучае паўвостраў Пэляпанэс з мацерыковай часткай Грэцыі. Разьмешчаны каля гораду Карынт, які даў пярэсмыку яго назву. Даўжыня складае каля 42 км. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ў найбольш вузкім месцы пярэсмыку быў пабудаваны Карынцкі канал даўжынёй каля 6,4 км. Аднак і да пабудовы каналу Карынцкі перашыек са старажытных часоў служыў не толькі як шлях зносін Пэляпанэсу з астатняй Грэцыяй, але і для скарачэньня водных шляхоў з Сараніцкай затокі ў Карынфскую. У Фукідыда сустракаецца апісаньне таго, як перашыек выкарыстоўваўся ў якасцьі валокі, зваўся Дыёлкам.