Карусант
Каруса́нт (па-ангельску: Coruscant) — плянэта сусьвету «Зорных войнаў». Зьяўляецца цэнтрам Галяктычнай рэспублікі, а потым імпэрыі. Амаль усю паверхню плянэты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма гораду, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на плянэце падтрымліваецца штучна.
Карусант | |
Плянэта «Зорных войнаў» | |
Астраграфічныя зьвесткі | |
---|---|
Рэгіён | Ядро Галяктыкі(pl) |
Сэктар | Карусант |
Сыстэма | Карусант |
Колькасьць сонцаў | 1 |
Колькасьць спадарожнікаў | 4, 3 пасьля зьнішчэньня аднаго юужан вонгамі |
Каардынаты | (0,0,0) |
Дыямэтар | 12 240 км |
Працягласьць дня | 24 гадзіны |
Працягласьць году | 368 дзён |
Адлегласьць ад ядра | 10 000 сьветлавых гадоў |
Фізычныя зьвесткі | |
Атмасфэра | кіслародная сумесь |
Гравітацыя | 9,81 м/с2 |
Вада | ніжэй 5% |
Грамадзкасьць | |
Насельніцтва | людзі, розныя |
Колькасьць | 1 000 000 000 00 |
Населеныя пункты | Храм джэдаяў, Галяктычны сэнат |
Прыналежнасьць | Галяктычная рэспубліка, Галяктычная імпэрыя, Новая рэспубліка |
На плянэце разьмяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстановаў. Таксама на Карусанце месьціўся Галяктычны сэнат за часамі Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. За часамі імпэрыі на плянэце знаходзіўся імпэратарскі палац, а сама плянэта была перайменаваная ў імпэратарскі цэнтар. Плянэта агорнута двайным плянэтарным шчытом, абараняецца флётам.
Паверхня плянэты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.