Кароцькаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Каро́цькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кароцькі.

Гісторыя

рэдагаваць

26 верасьня 2006 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Валынцы, Жавуніца, Калюды, Кляпін, Кляпінская Буда, Корсунь, Ясень — ліквідаванага Валынецкага сельсавету[1].

30 сьнежня 2009 году рашэньнем Кармянскага раённага Савету дэпутатаў ліквідаваныя населеныя пункты Бервяны, Лазовіца, Струмень[2].

4 лютага 2011 году рашэньнем Кармянскага раённага Савету дэпутатаў ліквідаваныя населеныя пункты Жавуніца і Ясень[3].

3 лютага 2012 году рашэньнем Кармянскага раённага Савету дэпутатаў ліквідаваныя населеныя пункты Восаў і Востраў[4].