Каранавірусная інфэкцыя-2019 у Азэрбайджане
Распаўсюджваньне каронавіруса ў Азэрбайджане пачалося 28 лютага 2020 года, калі створаным напярэдадні спраўная ўправа ўрадам Азэрбайджана быў выяўлены першы выпадак заражэньня каронавіруснаю заразаю. Заражаным аказаўся грамадзянін Расеі.
З 19 сакавіка 2020 года краіне дзейнічае старонка ў сеціве пра каронавірус, які паведамляе пра бягучы стан спраў па барацьбе зь вірусам у Азэрбайджане, ведамсьцямі па захворваньням, а таксама радамі для насельніцтва і сувязь з лекарам для дадатковых ведаў. Паводле дзяржаўным ведамасьцям старонкі, на 25 сакавіка 2020 году ў Азэрбайджане апісалі 93 выпадка заражэньня, 2 выпадкі смяротнага зыходу, 10 выпадкаў выздараўленьня[1], а таксама 2 914 асоб знаходзяцца ў затворы[2].
Летапіс
рэдагавацьЛюты 2020
рэдагаваць28 лютага спраўная ўправа пацьвердзіла першы выпадак заражэньня кароанвірусам на землях Азэрбайджана[3], якім аказаўся грамадзянін Расейскае Фэдэрацыі, што прыехаў зь Ісламскае Рэчыпаспалітае Іран[4].
29 лютага яшчэ ў 2 грамадзян Азербайджана, якія вярнуліся зь Ісламскай Рэспублікі Іран, быў пацьверджаны выпадак заражэньня[5]. У той жа дзень улалы на два тыдні зачыніў мяжу з Іранам[6].
Сакавік 2020
рэдагаваць5 сакавіка яшчэ 3 прыбылі (1 — грамадзянін Нямеччыны, астатнія 2 — грамадзяне Азэрбайджана, якія атрымліваюць навуку ў іранскім горадзе Кум) у Азэрбайджане зь Ірана быў пацьверджаны выпадак заражэньня каронавіруснаю заразаю[7].
6 сакавіка яшчэ 3 асобы, якія прыбылі ў Азэрбайджан зь Ірана, быў пацьверджаны выпадак заражэньня[8][9].
9 сакавіка яшчэ 2 грамадзяніна Азэрбайджана былі заражаныя каронавірусам[10].
11 сакавіка яшчэ ў 2 быў пацьверджаны выпадак заражэньня. Трое раней заражаных грамадзян Азэрбайджана сталі здаровымі і выпісаныя дадому[11].
12 сакавіка быў пацьверджаны першы выпадак сьмерці ў краіне: Грамадзянка Азэрбайджана, 1969 года нараджэньня, якая вярнулася зь Ісламскае Рэчыпаспалітае Іран пакутавала ад самаабарончага[a] захворваньня чырвонай ваўчанкі і апошняе стадыяю пастаяннае лёгачнае недастатковасьці[12].
13 сакавіка былі пацьверджаныя яшчэ 4 выпадкі заражэньня. Грамадзяне вярнуліся зь Ірана і Італіі[13].
14 сакавіка яшчэ 3 грамадзяніна Азэрбайджана былі вылечаны ў бальніцы асобага строгага затвору і адпушчаныя дадому[14].
17 сакавіка было апісана 9 новых выпадкаў заражэньня[15].
18 сакавіка яшчэ 4 чалавекі, заражаных былі адпушчаныя дадому ў сувязі з выздараўленьнем[16].
19 сакавіка ў Азэрбайджане выяўлена 10 новых выпадкаў заражэньня[17].
21 сакавіка было апісана яшчэ 9 новых выпадкаў заражэньня хваробаю[18].
22 сакавіка было выяўлена 12 новых выпадкаў заражэньня хвробаю[19].
23 сакавіка было апісана 7 новых выпадкаў заражэнььня[20].
24 сакавіка спраўная ўправа абвясьціла пра яшчэ 15-ці новых выпадках заражэньня хваробаю[21]
25 сакавіка было выяўлена 6 новых выпадкаў заражэньня і 1 выпадак сьмерці. Хворы пакутаваў на цукровы дыябэт, ішэмічную хваробу сэрца і памёр у дзень паступленьня ў бальніцу[22].
Адмена мерапрыемстваў
рэдагаваць3 сакавіка 2020 года быў адкладзены першы тур Кубка Баку гонак на ровэрах, які павінен быў прайсьці 7-8 сакавіка, а таксама перанесены гульні чэмпіянату Азэрбайджана па баскетболе[23].
10 сакавіка былі адмененыя ўсе сьвяточныя мерапрыемствы, зьвязаныя са сьвятам Наўруз[24].
13 сакавіка былі адмененыя астатнія спаборніцтвы Кубка сьвету па спартыўным целадзьвігу, якія павінны былі адбыцца ў Баку ў наступныя два дні[25]. 14 сакавіка быў таксама адменены 7-ы адкрыты турнір па мастацкаму целадзьвігу на прызы Яны Батыршынай, які павінен быў быць на 17 — 19 красавіка[26].
14 сакавіка быў адменены чэмпіянат Эўропы па каратэ, які павінен быў адбыцца ў Баку 25 — 29 сакавіка[27].
17 сакавіка 2020 года УЕФА абвясьціў, што правядзеньне Эўра-2020 (Азэрбайджан зьяўляецца адной з краінаў, якія прымаюць) будзе адкладзена на год з-за распаўсюджаньня каронавіруса ў Эўропе ў 2020 годзе[28]. У гэты ж дзень усе футбольныя клубы краіны прыпынілі сваю дзейнасць на нявызначаны тэрмін[29].
22 сакавіка Азэрбайджан выявіў свае жаданьне адмовіцца ад правядзеньня Гран-Пры ў Азэрбайджане, які меў адбыцца 7 чэрвеня, патлумачыўшы гэта тым, што падрыхтоўка гарадское дарогі патрабуе вялікіх выдаткаў і павінна пачацца ўжо ў красавіку, а ў выпадку больш позьняе адмены гонкі грошы будуць выдаткаваныя без патрэбы[30].
Дапамога іншым краінам
рэдагаваць7 сакавіка ўрад Азэрбайджана вылучыў Ірану 5 мільёнаў даляраў ЗША для барацьбы з каронавірусам[31].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Az?rbaycanda cari v?ziyy?t.
- ^ Названо количество находящихся на карантине в Азербайджане. Информационное Агентство Репорт.
- ^ iIlk koronavirus (COVID - 19) infeksiyas?na yoluxma fakt? | Az?rbaycan Respublikas?n?n Nazirl?r Kabineti Старонка Ўраду Азэрбайджану(недаступная спасылка)
- ^ Оперативный штаб подтвердил первый случай заражения коронавирусом в Азербайджане.
- ^ Оперативный штаб: У двоих граждан Азербайджана подтвержден факт заражения коронавирусом.
- ^ Азербайджан закрыл границу с Ираном.
- ^ Число зараженных коронавирусом в Азербайджане достигло шести.
- ^ g?l?n uc Az?rbaycan v?t?ndas?nda koronavirus askarland? Az?rbaycan Respublikas?n?n Nazirl?r Kabineti. nk.gov.az(недаступная спасылка)
- ^ Three more Azerbaijani citizens test positive for coronavirus after returning from Iran. Trend.Az
- ^ Two more Azerbaijani citizens test positive for coronavirus after returning from Iran. Trend.Az
- ^ Оперативный штаб: Три гражданина Азербайджана, зараженные коронавирусом, выздоровели и выписаны домой.
- ^ Оперативный штаб: Скончалась гражданка Азербайджана, заразившаяся коронавирусом.
- ^ Еще у четырех граждан Азербайджана выявлен коронавирус. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане выздоровели еще три инфицированных коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане зарегистрировано 3 новых факта заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане еще четверо вылечились от коронавируса. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане выявлено 10 новых случаев заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане выявлено еще 9 новых случаев заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане выявлено 12 новых случаев заражения COVID-19. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане зафиксировано 7 новых случаев заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане установлено еще 15 фактов заражения коронавирусом - Оперативный штаб. Trend.Az
- ^ Еще 6 случаев заражения коронавирусом в Азербайджане, один заболевший скончался. Информационное Агентство Репорт.
- ^ В Азербайджане отменен ряд спортивных мероприятий - Оперативный штаб. АМИ Trend.
- ^ В Азербайджане отменили праздничные мероприятия из-за коронавируса. РИА Новости.
- ^ Финалы Кубка мира отменены. Федерация гимнастики Азербайджана.
- ^ Международный турнир в Баку отменен. Федерация гимнастики Азербайджана.
- ^ В Баку отменен чемпионат Европы по каратэ. Информационное Агентство Репорт.
- ^ УЕФА отложил ЕВРО-2020 на год. UEFA.com(недаступная спасылка)
- ^ Все азербайджанские клубы приостановили деятельность из-за коронавируса. Azerifootball.com
- ^ Азербайджан отказывается от проведения «Формулы-1». Haqqin.az
- ^ Правительство Азербайджана выделило Ирану для борьбы с коронавирусом $5 млн - Кабинет министров. АМИ Trend.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Аўтаімуннага захворваньня.