Каньюнктура
Каньюнктура (позьнелац. conjunctura ад conjungere — зьвязваць, спалучаць) — эканамічная сытуацыя, якая склалася на рынку і якую характарызуюць:
- адносіны паміж попытам і прапановай
- узровень цэнаў
- таварныя запасы
- партфэль замоваў
і іншыя эканамічныя паказчыкі.
Спрыяльная каньюнктура рынку азначае стабільны рост колькасьці і аб’ёмаў гешэфтаў пры адпаведным росьце цэнаў.
Вялая каньюнктура азначае малую колькасьць ці адсутнасьць гешэфтаў пры тэндэнцыі да падзеньня цэнаў.
Устойлівая каньюнктура азначае раўнавагу прапановы і попыту пры стабільнасьці цэнаў.
Няпэўная каньюнктура — гэта адсутнасьць попыту і прапановы ў сувязі з чаканьнем пераломам цэнаў на рынку.