Кансі
Кансі (4 траўня 1654 — 20 сьнежня 1722) — другі кітайскі імпэратар дынастыі Цын.
Імпэратар Кансі вядомы ня толькі як вучоны, але яшчэ і як прыхільнік і абаронца навукі і мастацтва. Кансі трымаў пры сваім двары швайцарскага езуіта і гадзіньнікавага майстра Франца Людвіга Штадліна (1658—1740) і наведваў яго калі апошні настаўляў маладых навучэнцаў. Па загадзе імпэратара ў Пэкіне і Жэхэ (сёньня Чэндэ) былі пабудаваныя раскошныя рэзыдэнцыі, распрацаваныя аб’ёмныя навуковыя працы (між іншым энцыкляпэдыя кітайскіх герогліфаў, вядомая як слоўнік Кансі). У 1684, 1689, 1699, 1703, 1705 і 1707 гадах імпэратар зьдзейсьніў шэраг інспэкцыйных падарожжаў на поўдзень імпэрыі з мэтай зьяднаньня вакол сябе мясцовай знаці, кіруючых вярхоў і інтэлігенцыі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКансі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў