Кансэрваваны сьмех
Кансэрвава́ны сьмех (па-ангельску: Canned laughter) — тэрмін, які абазначае дадатковую аўдыёдарожку тэлешоў (звычайна сыткома), з запісам сьмеху групы людзей. Вынайдзены Чарлзам Дугласам. Першым тэлешоў што выкарыстоўвала гэты прыём, быў амэрыканскі сытком «The Hank McCune Show» выпушчаны ў 1950 годзе.
Упершыню тэрмін «кансэрваваны сьмех» ўжываецца Тайлерам Дэрдэнам, пэрсанажам кнігі «Байцоўскі клуб» («Fight Club») Чака Паланіка.