Кансананс (літаратура)
стылістычны літаратурны прыём
Кансананс (ад лац. consonantia — гармонія, сугучнасьць) — стылістычны прыём, які звычайна выкарыстоўваецца ў паэзіі і песьнях, якому характэрна паўтарэньне аднолькавых зычных два ці больш разоў у кароткай пасьлядоўнасьці:
— Рыгор Барадулін, «Матылёк» |
Кансананс ня варта блытаць з асанансам, які ўяўяле сабой паўтарэньне галосных. Алітэрацыя зьяўляецца асаблівай формай кансанансу, дзе зычны, які паўтараецца, знаходзіцца напачатку кожнага слова: блакітным блёкатам блюзьнерыць бліскавіца.
У паэтычным аналізе алітэрацыю звычайна адрозьніваюць ад іншых формаў кансанансу.