Канкарданс Стронга
«Вычарпальная сымфонія Стронга» (па-ангельску: The Exhaustive Concordance of the Bible, поўная назва The Exhaustive Concordance of the Bible: Showing Every Word of the Text of the Common English Version of the Canonical Books, and Every Occurrence of Each Word in Regular Order: Together with A Comparative Concordance of the Authorized and Revised Versions, Including the American Variations; Also Brief Dictionaries of the Hebrew and Greek Words of the Original, with References to the English Words) — біблійны азначнік словаў, які пералічвае ўсе словы тэксту Бібліі на іўрыце (Стары Запавет) і грэцкай мовай (Новы Запавет) у альфабэтным парадку, сабраны пад кіраўніцтвам прафэсара багаслоўя сэмінарыі Дру Джэймза Стронга. Першапачаткова нумарацыя Стронга была сабраная на аснове ангельскага перакладу Бібліі караля Якуба і ўпершыню выдадзеная ў 1890 року.
Атрыманы азначнік дазваляе чытачаць шукаць, дзе тое ці іншае слова сустракаецца ў Бібліі.
Кожнае слова ў тэксьце Бібліі ў альфабэтным парадку атрымлівае ўласны нумар у слоўніку, вядомы як «нумар Стронга». У сымфоніі гэтыя словы прыводзяцца з пазначэньнем вершаў, у якіх яны зьяўляюцца, і з кароткім кантэкстам. Нумар Стронга пазначаецца з правага боку. Такім чынам, у сымфоніі Стронга зьмешчаныя 8674 габрэйскія каранёвыя словы Старога Запавету і 5624 грэцкія каранёвыя словы Новага Запавету. У грэцкай частцы сымфоніі прапушчаныя нумары 2717 і 3203—3302.
Дзякуючы нумарам Стронга зьявілася магчымасьць перакладаць сымфоніі іншымі мовамі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Слоўнік Стронга ў беларускім Біблійным корпусе