Канадонты (Conodonti, па-грэцку κονοσ конус + οδθσ (οδοντοσ — зуб)) — разрозьненыя шкілетныя рэшткі выкапнёвых жывёлаў зь ліку прымітыўных хордавых. Вядомыя зь кембру па трыяс. На Беларусі выяўленыя ў карбанатных адкладах ардовіку — ніжняга дэвону Берасьцейскае ўпадзіны, сярэдняга й верхняга дэвону, карбону Аршанскай і Прыпяцкай упадзінаў. Маюць стратыграфічнае значэньне.

Меркаваны выгляд канадонту роду Промісум

Мікраскапічныя ўтварэньні памерамі ад доляў мілімэтру да 2-3 мм., зубападобныя або з зубападобнымі нарастамі, ад бурштынавага да цёмна-карычневага колеру, празрыстыя або матавыя. Складаюцца з фосфарна-кіслай вапны. Вылучваюць групы канадонтаў простых (конусападобныя), складаных (у выглядзе сагнутых стрыжняў) і плоскіх (нізкія з шырокай плоскай асновай). Зьнешне канадонты нагадвалі вугра або рачную міногу. У даўжыню дасягалі ад 1 да 40 сантымэтраў. Зубы канадонтаў нагадвалі фільтравальны апарат, з дапамогай якога яны адфільтроўвалі з вады плянктон.

Канадонтавыя элемэнты з Паўночнай Амэрыкі

Літаратура

рэдагаваць

Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі. Т.2. — Менск, 1983.