Канавінская вуліца
Канавінская вуліца (па-расейску: Канавинская улица) — вуліца ў Канавінскім раёне Ніжняга Ноўгарада.
Гісторыя
рэдагавацьПершая згадка пра Канавінскую (Кунавінскую) слабаду зьмяшчаецца ў пісцовай кнізе 1621—1622 гадоў. Да рэвалюцыі 1917 году насіла назву Кавальская (рас. Кузьнечная), пасьля была перайменавана ў гонар рэвалюцыянэра Бабушкіна й насіла назву Бабушкінская.
Разьмяшчэньне
рэдагавацьПачынаецца ад дома № 21 па вуліцы Савецкай і ідзе паралельна вуліцы Літвінава й Алёшы Пешкава да вуліцы Прыоцкай, перасякаючы вуліцы Луначарскага, Вакзальную, Даля, Пракоф’ева.
Будынкі
рэдагавацьНа вуліцы пераважае малапавярховая забудова: двухпавярховыя дамы 1916—1917 гадоў пабудовы.
Транспарт
рэдагавацьНедалёка ад вуліцы знаходзіцца станцыя Ніжагародзкага мэтро — Маскоўская.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Улица Канавинская (рас.). ЦБС Канавинского района. Праверана 17 ліпеня 2024 г.
- Канавінская вуліца на сэрвісе Яндэкс.Панарамы