Камэрцыйны ўнівэрсытэт імя Люіджы Баконі
Камэрцыйны ўнівэрсытэт імя Люіджы Баконі (па-італьянску: Università commerciale Luigi Bocconi) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з статусам унівэрсытэту зь сядзібай у Міляне. Кампус спачатку месьціўся на Вія Статута, дзе ў 1902 годзе быў урачыста адкрыты першы будынак унівэрсытэту. Цяпер кампус разьмешчаны побач з паркам Равіцца, між Вія Сарфаці і Віяле Бліньні ды складаецца зь некалькіх будынкаў.
Камэрцыйны ўнівэрсытэт імя Люіджы Баконі | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1902 |
---|---|
Рэктар | Франчэска Біляры[d][1] |
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][2], Alliance of Leading European Universities in Economic and Social Sciences[d][3] і Open Society University Network[d][4] |
Вэб-сайт | unibocconi.it (італ.) unibocconi.eu (анг.) |
Структура
рэдагаваць- Дэпартамэнт бухгальтарскага ўліку
- Дэпартамэнт эканомікі
- Дэпартамэнт фінансаў
- Дэпартамэнт кіраваньня і тэхналёгіяў
- Дэпартамэнт маркетынгу
- Дэпартамэнт навук аб прыняцьці рашэньняў
- Дэпартамэнт грамадзкіх і палітычных навук
- Дэпартамэнт прававых навук
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://faculty.unibocconi.it/francescocandelorobillari/
- ^ https://orcid.org/members/001G000001qlbCZIAY-universita-degli-studi-bocconi
- ^ https://www.uni-mannheim.de/newsroom/forum/ausgabe-12019/netzwerk/aleuess/
- ^ https://web.archive.org/web/20240204131149/https://opensocietyuniversitynetwork.org/about/members/