Калікст II (папа рымскі)

Калікст II (каля 1065, Кенжэ, цяпер рэгіён Франш-Камтэ, Францыя — 13 сьнежня 1124, Рым, цяпер Італія) — папа рымскі з 2 лютага 1119 па 13 сьнежня 1124 году. Сын Гіёма I Вялікага, графа Бургундыі, блізкі сваяк Людовіка VI Францускага. Калікст з дапамогай нарманскіх князёў аблажыў горад Сутры, дзе знаходзіўся антыпапа Грыгорыюс VIII, пастаўлены імпэратарам Гэнрыхам V яшчэ пры папярэдніку Калікста, і вымусіў жыхароў выдаць свайго суперніка, якога пасадзіў у турму.

Калікст II
лац. Calixtus PP. II
162-і Папа
2 лютага 1119 — 13 сьнежня 1124
Абраньне2 лютага 1119
Інтранізацыя3 чэрвеня 1120
ЦаркваКаталіцкая царква
ПапярэднікГелясіюс II
НаступнікГанорыюс II

Арцыбіскуп
1088 — 1119
Абраньне1088
Інтранізацыя1088
АбшчынаВіенская архідыяцэзія(fr)
ПапярэднікГантар
НаступнікП’ер

Дзейнасьцьдыплямат, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп
Сапраўднае імяГі Бургундзкі
Нарадзіўсякаля 1065[1]
Памёр13 сьнежня 1124[2][3][4][…]
Рым, Папская вобласьць
ПахаваныСітойскі кляштар Багародзіцы(fr) (Сэн-Ніколя-ле-Сіто(en), дэпартамэнт Кот-д’Ор, рэгіён Бургундыя, Францыя)
БацькаГільём I[d][1][2]
МаціЭцьенэта Бургундзкая(fr) (1035—1088)

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Калікст II

Самай важнай справай Калікста было заключэньне з Генрыхам V Вормскага канкардату, які паклаў канец пяцідзесяцігадовай спрэчцы за інвэстытуру. На Лятэранскім саборы 1123 году ўрачыста пацьвердзіў канкардат, пастанавіўшы, што кожны, хто абяцаў ісьці крыжакамі супраць няверных і ня выканаў гэтага абяцаньня, будзе падвяргацца адлучэньню ад царквы на адзін год.

Калікст памёр 13 сьнежня 1124 году ў Лятэранскім палацы ад ліхаманкі[5].

  1. ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  2. ^ а б Guy de Vienne // Kindred Britain
  3. ^ Calixt II // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  5. ^ Грегоровиус Ф. История города Рима в Средние века (от V до XVI столетия) / Перевод с немецкого М. Литвинова, В. Линде, В. Савина. — М.: Издательство АЛЬФА-КНИГА, 2008. — С. 681.

Літаратура

рэдагаваць
  • Каликст // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. — Санкт-Петербург, 1895. — Т. XIV: Калака — Кардам. С. 28—29.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць