Каліба
Калі́ба — слова валаскага паходжаньня (параўнайце рум. coliba — «хата»). У падгальскай намэнклятуры мае два значэньні:
- скальная каліба — натуральнае заглыбленьне ці адтуліна пад вялікай скалой/скаламі, дзе можна схавацца ад дажджу або пераночыць. Часта такія натуральныя калібы паляпшалі, дабудоўваючы каменныя сьценкі, затыкаючы каменьнямі шчыліны, выроўніваючы падлогу для сну. Альпіністы й турысты ўжываюць слова «каліба» толькі ў такім значэньні. Некаторыя калібы маюць уласныя назвы, напрыклад Сьвініцкая каліба, і апісаныя ў пуцяўніках па Татрах. Вялікая колькасьць калібаў была зьнішчаная супрацоўнікамі нацыянальнага парку, каб ня даць магчымасьці альпіністам (г. зв. «татарнікам») выкарыстоўваць іх для начлегу[1].
Каліба
- каліба можа быць таксама сынонімам слова шалаш і адносіцца да драўлянай хаткі, у якой хаваюцца чабаны. Для адрозьненьня ад скальнай калібы часам яе называюць пастушыная каліба. Каліба, у якой хаваюцца пастухі валоў, таксама можа называцца валовая каліба[1]. Паняцьце «каліба» ў некаторых рэгіёнах можна таксама азначаць звычайную хату.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski. Wielka encyklopedia tatrzańska. — Poronin: Wyd. Górskie, 2004. — ISBN 83-7104-009-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаліба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў