Каардынаты: 41°53′28″ пн. ш. 12°29′29″ у. д. / 41.89111° пн. ш. 12.49139° у. д. / 41.89111; 12.49139

Калёс Нэрона (па-лацінску: Colossus Neronis) — велічэзная бронзавая статуя, якую імпэратар Нэрон загадаў паставіць у вэстыбюлі Залатога дому Нэрона, яго палацавай рэзыдэнцыі ў Палятыне[1]. Статуя была спраектавана грэцкім архітэктарам Зэнадорам і дасягала 100—120 рымскіх футаў (37 м) у вышыню. Аднак, Пліні Старэйшы мяркуе, што статуя была зроблена з мармуру[2].

Карціна Лоўрэнса Альма-Тадэмы «Скульптар у антычным Рыме» (1877) ілюструе працу над калёсам Нэрона
Месцазнаходжаньне статуі (пазначана чырвоным пунктам) на мапе Рыму)

Пасьля кіраваньня Нэрона, імпэратар Вэспасіян пераназваў яе ў статую бога сонца Гэліяса (па-лацінску: Colossus Solis), з-за сваёй непрыязнасьці да Нэрона. Імпэратар Адрыян заклаў каменны падмурак каля Калізэю і перамясьціў на яе статую[3]. Камод рэканструяваў статую ў сваю ўласную, але пасьля ягонай сьмерці яна была адноўлена ў першапачатковы стан.

Абліцаваныя цэглай рэшткі каменнага пастамэнту, першапачаткова абліцаванага мармурам, прыбралі ў 1936 годзе[4]. Шматлікія экспэрты перакананы, што назва Калізэю пайшла менавіта ад гэтай статуі[5].

  1. ^ Gaius Suetonius Tranquillus Naturalis Historia, «Nero» 31
  2. ^ Nero’s Colossus (анг.)
  3. ^ Augustan History, «Hadrian» 19.
  4. ^ Nash, Ernest. 1961. Pictorial Dictionary of Ancient Rome, Volume 1. (New York: Frederick A. Praeger) p 268.
  5. ^ Colossus Neronis — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome

Літаратура

рэдагаваць
  • Marianne Bergmann: Der Koloß Neros, die Domus Aurea und der Mentalitätswandel im Rom der frühen Kaiserzeit. Zabern, Mainz 1994. (Trierer Winckelmannsprogramme, 13) ISBN 3-8053-1781-6