Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рэйзін.

Калман Рэйзен (Рэйзін) (1848, Койданава, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — ліпень 1921, Менск) — габрэйскі самавук, аўтар некалькіх фэльетонаў у «Ха-Меліц» ды вершаў на іўрыце (зборнік «Іёна хомія» — «Галубка, якая буркуе», Бердзічаў, 1893) і на ідыш. Бацька Абрама, Залмана і Сары.

Калман Рэйзен
Дата нараджэньня 1848
Месца нараджэньня Койданава, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці ліпень 1921
Месца сьмерці Менск
Занятак пісьменьнік, перакладнік
Дзеці Абрам, Залман і Сара.

Літаратура

рэдагаваць
  • Валахановіч А. І. Пісьменніцкая сям’я з Койданава // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.