Казіны камень Ядвігаўскі

геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня

Казіны каме́нь Ядві́гаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].

Казіны камень Ядвігаўскі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Найбліжэйшае мястэчка Камяніца
Каардынаты54°18′27.5″ пн. ш. 26°11′56.8″ у. д. / 54.307639° пн. ш. 26.199111° у. д. / 54.307639; 26.199111Каардынаты: 54°18′27.5″ пн. ш. 26°11′56.8″ у. д. / 54.307639° пн. ш. 26.199111° у. д. / 54.307639; 26.199111

Знаходзіцца за 3 км ад вёскі Камяніца Смаргонскага раёну.

Прынесены ледавіком з Фэнаскандыі каля 130—150 тысячаў гадоў таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага зьледзяненьня. Напрамак азімуту доўгай восі складае 290 градусаў (паўночны захад). На паверхні растуць імхі і лішайнікі.

Валун пэгматытавага граніту. Абвод 9,7 м, аб’ём 25,2 м³, вага 66,7 т. Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м³, вага 56 т.

Згодна легендзе, на гэты валун заскочыла каза, ратуючыся ад ваўкоў.

Літаратура

рэдагаваць