Казімер Фалькевіч
Казімер Фалькевіч (1865 в. Шастакі, Тургельская гміна, Віленскі павет — верасень 1922) — беларускі нацыянальны дзеяч, селянін.
Уваходзіў у склад Беларускай рады ў Вільні ў 1918 годзе. Уваходзіў у склад Тарыбы, прымаў удзел у стварэньні Міністэрства беларускіх справаў Летувы[1].
У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921 году працаваў агентам па закупках у Дэпартамэнце аправізацыі Сярэдняй Літвы.
Паведамленьне пра сьмерць селяніна Казімера Фалькевіча 28 верасьня 1922 году надрукавала газэта «Беларускі Звон». Ягонае прозьвішча можна сустрэць у працы Антона Луцкевіча «Польская акупацыя ў Беларусі» (1920). Памяці К. Фалькевіча прысьвечаны нэкралёг «Дзядзька Фалькевіч», напісаны Антонам Луцкевічам пад псэўданімам «Яго таварыш»[2]. Пазьней у заходнебеларускім друку зьявяцца матэрыялы, падпісаныя псэўданімам К. Фалькевіч, крыптанімамі К. Ф., К. Ф-віч. Гэта Луцкевіч вырашыў унесьмяроціць імя свайго таварыша[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Правобраз Акту 25 Сакавіка Анатоль Сідарэвіч? ARCHE 2-2003
- ^ Беларускі Звон. 1922. 7 кастрычніка.
- Кузьма Цярэшчанка Мой удзел у беларускім руху // ARCHE. — № 11-2011. — С. 67. — ISSN 1392-9682.