Кавабата Ясунары
Кавабата Ясунары (па-японску: 川端 康成 — Kawabata Yasunari; 11 чэрвеня 1899, Осака — 16 красавіка 1972) — вядомы японскі пісьменьнік, кавалер францускага ордэна літаратуры і мастацтва (1960), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1968). Асноўныя творы: аповесьці «Тысячакрылы журавель», «Сьнежная краіна», «Старая сталіца», «Стогн гары» і інш. Сваёй ключавой працай сам Кавабата лічыў аповесьць «Мэйдзін». Творы пісьменьніка перакладзеныя на шмат моваў сьвету. Памёр у сябе дома ў Дзусі ў 1972 г., па адной з вэрсіяў, з-за атручэньня ўгарным газам. Паводле іншай вэрсіі, лічыцца, што Кавабата зьдзейсьніў самазабойства, аднак сапраўдныя прычыны сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі.
Кавабата Ясунары | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1899[1][2][3][…] |
Памёр | 16 красавіка 1972[1][4][5][…] (72 гады) |
Сужэнец | Hideko Kawabata[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст, паэт |
Гады творчасьці | з 1924 |
Мова | японская мова[7] |
Узнагароды | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Yasunari Kawabata // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Yasunari Kawabata // filmportal.de — 2005.
- ^ Yasunari Kawabata // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ 川端康成 // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Yasunari Sieffert Rene Kawabata // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118776940 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Kawabata, Yasunari // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКавабата Ясунары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў