Зігіла (лац. Sigilo[1], Sigilohus[2], Sigilous, Sigelous[3]; ? — 19 чэрвеня 1194) — канцлер імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха VI Гогенштаўфэна.

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь вюрцбурскай міністэрскай сям’і. Быў сябрам капітула Вюрцбурскай катэдры і пробашчам неназванага кляштару альбо ў Вюрцбургу, альбо ў Бамбэргу[4].

З 1189 году меў повязі з каралём Генрыхам VI. Суправаджаў караля ў яго італьянскай кампаніі ў 1191 годзе. Як пераемнік магістра Генрыха з Утрэхту, якога прызначылі біскупам Вормсу, стаў імпэрскім протанатарыюсам у 1192 годзе. Улетку 1192 і 1193 гадоў яму даручаліся эканамічныя заданьні ў Італіі. Імпэратарскія граматы, выдадзеныя ў гэты пэрыяд, ня ўтрымліваюць ніякіх зьвестак. У наступным годзе атрымаў прызначэньне на канцлера і суправаджаў Генрыха ў яго новай кампаніі ў Каралеўства Сыцылію.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ficker J. Vom Reichsfürstenstande. — Scientia Verlag, 1984. S. 56.
  2. ^ Regesta Imperii. T. 4. — Böhlau, 1972. P. 134.
  3. ^ Bresslau H. Manuale di diplomatica per la Germania e l'Italia. — Ministero per i beni culturali e ambientali, Ufficio centrale per i beni archivistici, 1998. P. 468.
  4. ^ Csendes P. Die Kanzlei Kaiser Heinrichs VI. — Wien, 1981. S. 36.