Зэеў Бэн Ар’е
Зэеў Бэн Ар’е (нарадзіўся 30 кастрычніка[1] 1945, Харкаў, Украіна) — ізраільскі дыплямат.
Скончыў Харкаўскі ўнівэрсытэт — аддзяленьне матэматычнае й прыкладное лінгвістыкі. Мае ступень магістра. У 1971 выехаў у Ізраіль. У 1972—1993 працаваў на ізраільскім радыё, у апошнія гады — галоўным рэдактарам аддзелу навінаў, аддзела радыёвяшчаньня на расейскай мове. Ад 1993 на дыпляматычнай службе. У 1993—1996 — памагаты амбасадара ў пасольстве Ізраілю ў Кіеве. У 1997—1998 у якасьці часовага паверанага ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь узначальваў дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Менску. Далей працаваў у Маскве на пасадзе прэс-сакратара амбасады Ізраілю. У 2002 адкліканы ў МЗС Ізраілю. У жніўні 2004 зацьверджаны ўрадам Ізраілю Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. У 2007 годзе адбыў зь сям’ёй на адпачынак, што супала з рэзкімі выказваньнямі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пра габрэяў. У студзені 2009 году Зэеў Бэн-Ар’е пакінуў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Яму на зьмену прыйшоў Эдуард Шапіра.
Валодае некалькімі мовамі. Пераклаў на іўрыт аповяд Васіля Быкава «Бедныя людзі», які быў надрукаваны ў часопісе Зьвяза пісьменьнікаў Ізраілю «Гаг» у 2007. Рыхтуе да перакладу яшчэ некалькі твораў гэтага аўтара («Аўганец» і інш.).
Жонка Вольга, сын Георгі, дачка Раніт-Алена.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Александр ТОМКОВИЧ Свободные новости Зеев Бен-Арье: «Белорусскому языку белорусов нужно учить заново»(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зэеў Бэн Ар’е: «Я стаў першым перакладчыкам Васіля Быкава на іўрыт» // Радыё «Свабода»
- Поўны пераклад твораў Васіля Быкава на іўрыт зьдзейсьніў амбасадар Ізраілю ў Беларусі (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |