Зьміянская вышыўка
Зьміянская вышыўка (па-сэрбску: Змијањски вез) — адмысловая тэхніка вышыўкі, якой традыцыйна займаюцца вясковыя жанчыны ў рэгіёне Зьміяне Республікі Сэрбскай ў Босьніі і Герцагавіне. Адрозьніваецца багацьцем арнамэнтаў і складанасьцю тэхнікі. У 2014 годзе яна была ўключана ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО ЮНЭСКО[1]. Зьміянская вышыўка зьяўляецца важнай часткай традыцыйнага зьміянскана жаночага касьцюму.
Традыцыйная зьміянская ручная вышыўка выкарыстоўваецца для ўпрыгожваньня жаночых касьцюмаў і прадметаў хатняга ўжытку, у прыватнасьці, вясельных сукенак, адзеньня, шалікаў, пасьцельных прыналежнасьцяў. Для гэтай вышыўкі характэрна выкарыстаньне ніткі цёмна-сіняга колеру на белым фоне для вышываньня геамэтрычных або кветкавых арнамэнтаў. Гэта адрозьнівае яе ад відаў вышыўкі іншых рэгіёнаў Босьніі і Герцагавіны, дзе выкарыстоўваюцца два ці чатыры колеры. Складанасьць вышытага малюнку вызначаў сацыяльны статус жыхаркі вёскі. Зьміянскай вышыўкай жанчыны традыцыйна займаюцца ў калектыве, пры гэтым яны часта гутараць адзін з адной або сьпяваюць. У нашы дні жанчыны нярэдка носяць вопратку са зьміянскай вышыўкай, каб падкрэсьліць сваё паходжаньне[2].
Тэхніка зьміянскай вышыўкі сфармавалася ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Да пачатку XX стагодзьдзя гэтая вышыўка наносілася толькі на льняную або канапляную тканіну. З сярэдзіны XX стагодзьдзя да пачатку XXI стагодзьдзя зьміянская вышыўка наносіцца на баваўняную тканіну. Кожная вышывальшчыца прыўносіць у тэхніку вышываньня нешта сваё. Навыкі і ўменьні перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьня. Сучасны лад жыцьця і глябалізацыя могуць паставіць гэта традыцыйнае рамяство пад пагрозу зьнікненьня. Таму арганізуюцца розныя курсы па навучаньні зьміянскай вышыўцы[3].
Існуе чатыры асноўныя тэхнікі зьміянскай ручной вышыўкі: «прорлак», «подвлакно», «пруталачка» і «крстачка»[4]. З пералічанага пераважае «крстачка» (вышываньне крыжыкам)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sarajevo: Zmijanski vez uvršten na listu UNESCO-a pristupljeno 3. jula 2015. (бас.)
- ^ Zmijanje embroidery // ЮНЕСКО (анг.)
- ^ Змијањски вез — Нематеријално културно насљеђе човјечанства // ekulturars.com (сэрб.)
- ^ Змијањски вез // esrpska.com (сэрб.)
- ^ Post Srpske has Issued a New Stamp Issue Cultural Heritage! // worldstampnews.com (анг.)