Зьменная
значэньне, якое можа зьмяняцца
(Перанакіравана з «Зьменная велічыня»)
Зьме́нная велічыня́ (або проста зьме́нная) — велічыня, якая можа зьмяняць сваё значэньне.
Прыкладамі зьменных велічынь зьяўляюцца:
- узрост чалавека (зьмяняецца зь цягам часу)
- колер вачэй чалавека (розны для розных людзей)
- вышыня над узроўнем мора (зьмяняецца зь перамяшчэньнем у прасторы)
- значэньне аргумэнта функцыі (можа прымаць любое значэньне ў межах вобласьці яе азначэньня).
Панятак зьменнай супрацьпастаўляецца панятку пастаяннае велічыні (канстанты). Канстанта можа разглядацца як асобны тып зьменнае, мноства магчымых значэньняў якое складаецца з аднаго элемэнту.