Крынічны код
тэкст кампутарнай праграмы на чалавекачытэльнай мове праграмаваньня
(Перанакіравана з «Зыходны код»)
Крынічны код, таксама выточны код і зыходны код (па-ангельску: source code) — набор інструкцыяў, напісаных на мове праграмаваньня высокага ўзроўню. Звычайна крынічны код праграмы знаходзіцца ў некалькіх тэкставых файлах. Тэрмін крынічны код часта выкарыстоўваюць для азначэньня часткі кампутарнай праграмы.
Крынічны код зьяўялецца зборам файлаў, якія, з дапамогай спэцыяльнае праграмы (кампілятара), можна пераўтварыць у машынны код, які можна выконваць на кампутары. Таксама праграмны крынічны код для некаторых моваў можна выконваць і без папярэдняй кампіляцыі, з дапамогай інтэрпрэтатара.
Гэта — накід артыкула па кампутарным праграмаваньні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |