Зыґнэ́ма (Zygnema) — род ніткавых зялёных водарасьцей сямейства зыґнэмавых.

Зыґнэма

Апісаньне

рэдагаваць

Ніткі доўгія (5—60 мкм), негалінастыя, у тоўстым сьлізістым чахле, вольна плаваюць або прымацаваныя да субстрату рызоідамі, пры неспрыяльных умовах лёгка распадаюцца на асобныя вузы.

 
Вузы зыґнэмы

Вузы зыґнэмы багатыя дубільнымі рэчывамі, цыліндрычныя, даўжыня аднолькавая з шырынёю або ў 4 разы большая. Характэрнаю асаблівасьцю ёсьць 2 буйныя, зоркападобныя хляраплясты, кожны з буйным пірэноідам. Ядро вузы цэнтральнае.

Пашырэньне

рэдагаваць

Апісана звыш 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным коле, пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, стаячых ці слабапраточных водах. У Беларусі зыґнэма адзначаная ў азёрах, рэках, сажалках, ручаях, канавах, лужынах.

Асаблівасьці біялёґіі

рэдагаваць

Размнажэньне вэґэтатыўнае (часткамі ніткі ці асобнымі клеткамі) і плоцевае — лесьвічная, радзей бакавая кан’юґацыя.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Зыгнэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў