«Таары замін пар» (гіндзі: तारे ज़मीन पर, урду: تارے زمین پر), перавыдадзены студыяй Disney пад назвай «Як зорачкі на Зямлі» (па-ангельску: Like Stars on Earth) — індыйскі драматычны фільм рэжысэра Ааміра Хана, выдадзены ў 2007 року. Стаў адным з найбольш пасьпяховых балівудзкіх фільмаў. Ролю настаўніка згуляў сам Аамір Хан, для якога гэты фільм стаў рэжысэрскім дэбютам.

Таары замін пар
Taare Zameen Par
Жанр драматычны фільм[d][1][2], дзіцячы фільм[d] і музычны фільм[d][3][4]
Рэжысэр Аамір Хан
Сцэнарыст Амоле Гуптэ
Прадусар Аамір Хан
У ролях
Кампазытар
Апэратар Сэту
Мантаж Дыпа Бхат’я
Вытворчасьць Індыя:
Aamir Khan Productions (фільм)
UTV Home Entertainment (DVD)
Міжнародная:
PVR Pictures (фільм)
Buena Vista Home Entertainment (DVD)
Распаўсюд Rai[d] і Netflix
Дата выхаду 21 сьнежня 2007
Працягласьць 164 хвіліны
Краіна Індыя
Мова гіндзі
ангельская
Бюджэт 12 крораў
Прыбытак 88,97 крораў
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Фільм апавядае гісторыю васьмігадовага Ішаана (Даршыль Сафары). Ён вельмі захапляецца маляваньнем, аднак з-за благіх паказьнікаў па іншых прадметах бацькі накіроўваюць яго ў інтэрнат. Новы настаўнік Ішаана (Аамір Хан) высьвятляе, што ў хлапца дысьлексія, і дапамагае пераадолець ягоныя цяжкасьці.

«Таары замін пар» атрымаў некалькі ўзнагародаў, сярод якіх Узнагарода Filmfare за найлепшы фільм і Нацыянальную прэмію Індыі за найлепшы фільм пра сямейны дабрабыт (абедзьве — 2008). Акрамя таго, факт ягонага перавыданьня на дыснэеўскім DVD зрабіў фільм першым індыйскім, правы на распаўсюд якога набыла міжнародная кампанія.

Узнагароды рэдагаваць

Узнагароды Зорны экран:

  • Зорны экран найлепшаму рэжысэру — Аамір Хан (разам з Шыміт Амінам за «Чак дэ! Індыя»)
  • Зорны экран за найлепшы рэжысэрскі дэбют — Аамір Хан
  • Зорны экран найлепшаму актору другога пляну — Аамір Хан
  • Прэмія журы Зорнага экрану найлепшаму актору — Даршыл Сафары
  • Зорны экран за найлепшую дзіцячую ролю — Даршыл Сафары
  • Зорны экран за найлепшы сцэнар — Амоле Гуптэ
  • Зорны экран за найлепшыя дыялёгі — Амоле Гуптэ
  • Зорны экран за найлепшыя тэксты песьняў — Прасаон Джошы

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

  • Лаліта Ляймі, індыйская мастачка, згуляла ў фільме самую сябе. Зьяўляецца ў фільме ў складзе журы конкурсу малюнкаў.
  • Амоле Гуптэ напісаў сцэнар, у якім ушанаваў памяць свайго настаўніка маляваньня — «Нікхумба Сэра» — і сам намаляваў большасьць малюнкаў, што характарызавалі ўнутраны сьвет Ішаана.
  • Сальман Хан прапанаваў Аамір Хану назваць фільм «Зорачкі на зямлі» (Таары замін пар). Назва ўзятая зь песьні «Не губляйце зорак на Зямлі», якая выконваецца ў фільме.
  • Хата ў Панчгані, у якой Рам (Аамір Хам) побач са здымкам сваіх бацькоў зьмяшчае мадэль самалёта-карабля, збудаванага хлопчыкам, сапраўды належыць Ааміру.
  • Спрабуючы ўсталяваць кантакт з закрытым маўклівым хлапцом, настаўнік распавядае пра людзей, якія, як і той, дысьлектыкі: Айнштайна, Леанарда да Вінчы, Эдысана, Пікаса і Абхішка Бачана, які ў дзяцей асацыюецца з «Дхумам».

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць