Мужчынская зборная Грузіі па баскетболе
Мужчынская зборная Грузіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Грузію на міжнародных баскетбольных турнірах. Дэбютавала на чэмпіянаце Эўропы 2011 году. Праходзіла кваліфікацыю на працягу чатырох наступных турніраў у 2013, 2015, 2017 і 2022 гадах.
Грузія საქართველოს ეროვნული საკალათბურთო ნაკრები | |||
Асноўныя зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Рэйтынг ФІБА | 24 (26 лістапада 2024) | ||
Чалец ФІБА з | 1992 | ||
Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
Фэдэрацыя | Грузінская баскетбольная асацыяцыя | ||
Трэнэр | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 0 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 1 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты Эўропы | |||
Удзелаў | 5 (2011, 2013, 2015, 2017, 2022) | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Форма | |||
| |||
Спасылкі | |||
Вэб-старонка | |||
(абнаўленьне: 24 сьнежня 2024) |
Гісторыя
рэдагавацьДа 1991 году Грузія была часткай СССР, таму ейныя прадстаўнікі выступалі за зборную СССР. Сярод вядомых гульцоў, якія нарадзіліся ў Грузіі і, гуляючы ў складзе савецкай каманды, здабывалі мэдалі на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах сьвету і Эўропы, былі Нодар Джорджыкія, Атар Коркія, Гурам Мінашвілі, Уладзімер Угрэхелідзэ, Леван Масэшвілі, Зураб Сакандэлідзэ, Міхэіл Коркія і Мікалай Дзяругін.
Па здабыцьці незалежнасьці зборная Грузіі некалькі разоў беспасьпяхова спрабавала прабіцца на чэмпіянат Эўропы. Каманда тройчы гуляла ў дывізіёне Б і толькі ў 2011 годзе адбыўся дэбют зборнай на чэмпіянаце Эўропы. У той розыгрыш адбылося пашырэньне турніру з 16 да 24 камандаў. У сваёй групе грузіны ў пяці матчах здабылі дзьве перамогі, перагуляўшы зборныя Бэльгіі і Ўкраіны. Гэтага хапіла, каб прабіцца ў наступны раўндзе, дзе грузінскія спартоўцы ўжо не далі рады, зазнўшы паразы ўва ўсіх астатніх матчах. Наступны чэмпіянат Эўропы 2013 году зборная пачала зь перамогі над зборнай Польшчы, але чарговыя чатыры матчы скончыліся для каўкаскай краіны паразамі.
Зборная Грузію кваліфікавалася і на наступныя чэмпіянаты Эўропы, а на чэмпіянаце Эўропы 2022 году была сярод дзяржаваў-гаспадынь турніру. У 2023 годзе грузінскія баскетбалісты дэбютавалі на чэмпіянаце сьвету. У сваёй групе зборная Грузіі выгуляла ў зборных Каба-Вэрдэ і Вэнэсуэлы ды прагуляла зборнай Славеніі, што не перашкодзіла пракрочыць у наступны раўнд. Далей зборная прагуляла зборным Нямеччыны і Аўстраліі, прапусьціўшы ад іх 100 пунктаў у кожным з матчаў.
Дасягненьні
рэдагаваць- 2011 Эўрабаскет. Зборная фінішавала на 11 месцы сярод 24 камандаў
- 2013 Эўрабаскет. Зборная фінішавала на 17 месцы сярод 24 камандаў
- 2015 Эўрабаскет. Зборная фінішавала на 15 месцы сярод 24 камандаў
- 2017 Эўрабаскет. Зборная фінішавала на 17 месцы сярод 24 камандаў
- 2022 Эўрабаскет. Зборная фінішавала на 21 месцы сярод 24 камандаў